Беларуская Рада Культуры аказвае падтрымку беларускім культурным дзеячам
2022-09-21 13:39
Паведамляць пра рэпрэсіі, а таксама пра патэнцыйную небяспеку дзеячоў культуры заклікаюць прадстаўнікі Беларускай Рады Культуры.
Даслаць інфармацыю можна праз сайт ці праз зваротную сувязь у сацыяльных сетках, – распавёў кіраўнік ініцыятывы Аляксандр Чахоўскі:
-Калі вы адчуваеце сябе ў небяспецы, калі вам штосьці пагражае, калі проста ёсць нейкая трывожнасць і дрэнны псіхалагічны стан, калі патрэбна юрыдычная кансультацыя любога кшталту, то такая дапамога можа быць атрымана беларускімі культурнымі дзеячамі. І робіцца гэта ўсё проста. Можна проста напісаць у наш чат-бот, у наш тг-канал ці пакінуць асабістае паведамленне ў фэйсбуку.
Мы намагаемся дапамагаць па рознага кшталту кейсах, не толькі па самых жорсткіх рэпрэсіях, – дадаў Аляксандр Чахоўскі.
Беларускае Радыё Рацыя