У клубе Beer&History размаўлялі пра войска ВКЛ


У бары Beer4U у Беластоку прайшла чарговая вечарына ў рамках гістарычнага клуба Beer&History. Гэтым разам тэмай гутаркі стала – войска Вялікага Княства Літоўскага.

Пра тое, хто ваяваў у войску, у якім абмундзіраванні і колькі гэта ўсё каштавала нашым продкам, расказваў гісторык з Наваполацку Віктар Якубаў.

– Беларусам ужо трэба адмаўляцца ад сваіх спрадвечных компексаў, навязаных каланіяльнымі імперыямі. Пакуль на нашай зямлі вырашалі свае пытанні чужыя людзі. Трэба самім вырашаць свае пытанні, нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія ёсць. Прыклад нашых продкаў паказвае, што нягледзячы на ўсе гэтыя цяжкасці, на ўсе гэтыя разбурэнні, на ўсе гэтыя рабаванні, якія адбываліся на нашых землях пасля таго, як мы перасталі весці войны на чужой тэрыторыі, а вялі на сваёй тэрыторыі, нягледзячы на гэта, мы ўсё адно адбудоўваліся ўвесь час, і паўставалі як тая птушка Фенікс.

Чарговая вечарына ў рамках клубу аматараў гісторыі Beer&History адбудзецца ў Беластоку ў наступную сераду і будзе прысвечаная жыццю беларускага мястэчка ў міжваенны перыяд.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя