Гурт Akute выпусціў новую песню пасля некалькіх гадоў маўчання
2022-08-12 17:18
Гурт Akute выпусціў новую песню пасля некалькіх гадоў маўчання. Яна мае назву "Ціск".
"За гэтых ці за тых, аднолькава святых, аднолькава пустых... Іх ціск".
Апошні альбом Akute ("V") выйшаў у 2019-м. Чакаецца, што сёлета восенню выйдзе новы, ужо шосты альбом гурта.