Краязнаўцу і журналіста Ігара Хмару затрымалі за размову на беларускай мове на вуліцы


Краязнаўцу і журналіста Ігара Хмару затрымалі за размову на беларускай мове на вуліцы.

Пра гэта паведамляе @viasna96 са спасылкай на чалавека, які знаходзіўся з Ігарам на Акрэсціна. Гэта не адзінкавы выпадак — акрамя Ігара, на Акрэсціна таксама былі людзі, якіх затрымлівалі з-за размоваў па-беларуску на вуліцы.

Ігар
быў затрыманы ўвечары 2 жніўня ў Мінску.
Крыніца: Беларускі ПЭН