У Вільні ўганаравалі лаўрэтаў Прэміі імя Францішка Багушэвіча
2022-06-27 16:18
26 чэрвеня ў Вільні ў рамках фестывалю інтэлектуальнай кнігі „Прадмова” адбылося абвяшчэнне лаўрэатаў і цырымонія ўганаравання Прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2021 год.
Сёлета пераможцамі сталі:
Кніга
“І немагчымае зрабі! Успаміны пра падзеі 1968 года. Памяці Алеся Разанава” (выд-ва “Тэхналогія”; укладальнікі: Зміцер Санько, Алена Чарнавокая) – за магчымасць дакрануцца да таямніцы падпісання ліста ў абарону беларускай мовы студэнтамі філфаку ў 1968 года і ўспаміны людзей, галасы якіх не былі чутныя шмат гадоў;
Кніга
Сяргея Тарасава “Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час. Яе Крыж” (выд-ва “Раман Цымбераў”) – за ўзнаўленне панарамы жыцця і дзейнасці выдатнай асветніцы і гісторыю яе знакамітага Крыжа – нацыянальнай рэліквіі беларусаў. Літаратурная прэмія імя Францішка Багушэвіча заснавана ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.