Працягваецца фестываль Беларускай Інтэлектуальнай Кнігі «Прадмова»


У апошнія выходныя фестываль праходзіў у Варшаве, раней - у Кракаве, а ў наступныя выходныя пройдзе у Вільні.

У Беларускім Моладзёвым Хабе ў Варшаве прайшоў чарговы дзень Фестывалю Беларускай Інтэлектуальнай Кнігі «Прадмова». Таксама як раней у Тбілісі і Кракаве, беларускія літаратары, журналісты, выдаўцы і шырокая публіка прыхільнікаў беларускай кнігі змаглі прыняць удзел у прэзентацыях новых выданняў, сустрэчах і размовах. Адбылася таксама ноч паэзіі і кніжны кірмаш. Варшаўскі выпуск Фестывалю закончыўся гала-канцэртам з удзелам зорак беларускай музыкі.

«Мы стараліся зрабіць праграму мага як найбольш разнастайнай, прыцягнуць як найбольш цікавых спікераў і ўдзельнікаў панэльных дыскусіяў» – адзначыў каардынатар Фестывалю Беларускай Інтэлектуальнай Кнігі «Прадмова» Павал Баркоўскі.

25-26 чэрвеня
«Прадмова» адбудзецца ў Вільні. Там будзе шмат удзельнікаў з Літвы. Нягледзячы на тое, што мы суседзі і жывем побач, але вельмі мала ведаем пра культуру адзін аднаго.

«Адной з мэтай фестывалю гэтага году было знаёмства, суседства розных культур і тое, што мы можам сказаць адзін аднаму – у чым мы блізкія, у чым мы маем падобныя роздумы, клопаты. Адпаведна, у кракаўскай і варшаўскай «Прадмове» было шмат польскага кантэнту, у Вільні будуць сустрэчы, якія будуць правакаваць думаць над рознымі жанрамі – не толькі над кніжным мастацтвам, але і над кіно, тэатрам, музыкай», - паведаміў Павал Баркоўскі.

Паслухайце сюжэт Яраслава Іванюка
Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё