Аўдыёкніга «Доўгая дарога дадому». Чытае Васіль Быкаў
2022-06-19 14:22
19 чэрвеня Васілю Быкаву споўнілася б 95 гадоў. З гэтай нагоды Свабода публікуе кнігу ўспамінаў аднаго з галоўных клясыкаў беларускай літаратуры.У
«Доўгай дарозе дадому» Быкаў распавядае пра дзяцінства, вайну, вымушаную пасьляваенную службу, пра свой пісьменніцкі шлях, паездкі, пра сяброў і ворагаў.
Запіс быў зроблены Васілём Быкавым у 2002 годзе ў Празе ў студыі Радыё Свабода. Гэта 40 трэкаў, разам больш за 6 з паловай гадзінаў аўдыёзапісаў.
Слухаць кнігу можна таксама на сайце Свабоды:
ДОЎГАЯ ДАРОГА ДАДОМУКніга даступная і ў наступных мабільных праграмах:
• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud
Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал Свабода Premium або Доўгая дарога дадому, і падпісацца на яго.
Вы можаце запампаваць усе 40 частак аўдыёкнігі на свой тэлефон і паслухаць у кожны зручны для вас час.