Аўдыёкніга «Доўгая дарога дадому». Чытае Васіль Быкаў


19 чэрвеня Васілю Быкаву споўнілася б 95 гадоў. З гэтай нагоды Свабода публікуе кнігу ўспамінаў аднаго з галоўных клясыкаў беларускай літаратуры.

У «Доўгай дарозе дадому» Быкаў распавядае пра дзяцінства, вайну, вымушаную пасьляваенную службу, пра свой пісьменніцкі шлях, паездкі, пра сяброў і ворагаў.

Запіс быў зроблены Васілём Быкавым у 2002 годзе ў Празе ў студыі Радыё Свабода. Гэта 40 трэкаў, разам больш за 6 з паловай гадзінаў аўдыёзапісаў.

Слухаць кнігу можна таксама на сайце Свабоды:

ДОЎГАЯ ДАРОГА ДАДОМУ

Кніга даступная і ў наступных мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал Свабода Premium або Доўгая дарога дадому, і падпісацца на яго.

Вы можаце запампаваць усе 40 частак аўдыёкнігі на свой тэлефон і паслухаць у кожны зручны для вас час.
Крыніца: Радыё Свабода