Міністэрства інфармацыі прыпыніла з 16 траўня на тры месяцы дзейнасць выдавецтваў ТАА «Лімарыус» і ПВУП «Кнігазбор».У міністэрстве падставай для рашэння назвалі не выкананне тэрмінаў звароту ў ведамствы з паведамленнем аб змяненні звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў.
„Кнігазбор” найбольш вядомы праектам „Беларускі кнігазбор”.
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя