Міжнародны ПЭН заклікае павіншаваць Уладзіміра Мацкевіча


14 мая беларускаму філосафу Уладзіміру Мацкевічу спаўняецца 66 гадоў. Уладзімір павінен адзначаць гэты дзень разам з сям’ёй, а не за кратамі.  

Міжнародны ПЭН упэўнены, што Уладзімір Мацкевіч падвяргаецца пераследу за свае погляды і публікацыі, у якіх Уладзімір крытычна ставіцца да беларускіх уладаў. Міжнародны ПЭН заклікае зняць усе абвінавачванні і вызваліць Уладзіміра Мацкевіча з-за кратаў. Неадкладна і безумоўна.

Мы таксама заклікаем дасылаць лісты са словамі падтрымкі ўласна Уладзіміру.

Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Крыніца: Беларускі ПЭН