Прэмія беларускай кінапрэсы «Чырвоны верас»
2022-05-12 19:33
Прэмія беларускай кінапрэсы «Чырвоны верас». Першыя пераможцы ўжо вызначаныя. Як паведамляюць арганізатары прэміі – каманда кінакрытыкаў і кіназнаўцаў адгледзела падборку беларускіх фільмаў за 2019 і 2020 гады і прагаласавала за пераможцаў.
Кажа сябра журы, беларускі кінакрытык Ірэна Кацяловіч:
– Адна за адной ініцыятывы і пляцоўкі для нашых аўтараў знікаюць па зразумелых прычынах. Мы падумалі, што трэба да гэтай ідэі вярнуцца і якім-небудзь чынам без гучных, можа быць, імпрэзаў, але хаця б з больш такой паўнавартаснай працай журы і сімвалічнымі ўзнагародамі мусім нешта зрабіць і нейкім чынам адзначыць сваіх беларускіх аўтараў.
Сярод пераможцаў прэміі беларускай кінапрэсы «Чырвоны верас», найлепшы ігравы кароткаметражны фільм «Возера радасці» Аляксея Палуяна, найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм «Тата» Марыі Якімовіч.
Беларускае Радыё Рацыя