У сваёй вымушанай эміграцыі мастакі працягваюць маляваць карціны і ладзіць выставы, пісьменнікі — пісаць вершы і прозу ды выдаваць кнігі, музыканты — пішуць новыя песні і ладзяць канцэрты.
Для большасці беларусаў наведаць такія выставы ці канцэрты, пачытаць творы любімых айчынных літаратараў — гэта як глыток свежага паветра, як адчуванне радзімы і дома…
Наколькі складана ладзіць канцэрты за мяжой і як эміграцыя ўплывае на творчасць? Чым акрамя музыкі займаецца, а на што не хапае часу альбо рэсурсаў? Як вайна змяніла нас і наша светаўспрыманне?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае Лявон Вольскі.
Крыніца: Еўрарадыё