У Варшаве прайшла імша памяці Станіслава Шушкевіча


Вечарам 8 траўня ў варшаўскім касцёле святога Аляксандра адбылася імша памяці першага кіраўніка незалежнай Беларусі, выбітнага палітыка, прафесара Станіслава Шушкевіча.

Кажа кіраўнік НАУ і былы дыпламат Павел Латушка:

– Можна ўпісаць сваё імя ў гісторыю, а можна зрабіць гісторыю. Станіслаў Станіслававіч той чалавек, які зрабіў гісторыю нашай дзяржавы.

Пасля імшы ў прысутных на службе была магчымасць пакінуць свае запісы ў кнізе памяці. Акрамя Варшавы днём раней імша адбылася ў Менску. У Вільні таксама прайшла імша ды іншыя мерапрыемствы ў гонар вялікага беларуса.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя