«Тата, а чаму ты плачаш?» Падкаст доктара Мартава пра каранавірус у Беларусі
2022-01-17 15:18
Другі эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў, былы загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі, адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году зь лекарам не працягнулі кантракт, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне.
У Беларусі працягваецца чацьвёртая хваля каранавірусу. Паводле доктара Мартава, улады сустрэлі яе, як і першую, непадрыхтаванымі. Каб зразумець, чаму так адбываецца, трэба вярнуцца да таго, як усё пачыналася. Вясной 2020-га ў Віцебску мэдыкі першымі прынялі на сябе ўдар.
Пра што вы даведаецеся ў другім выпуску
Першая афіцыйная сьмерць ад каранавірусу. Ня стала актора Віктара Дашкевіча
Абразьлівыя камэнтары Лукашэнкі пра нябожчыка
Паніка ў Віцебску
Візыт міністра Караніка
Мэдыкі масава хварэюць на ковід
Дык дзе насамрэч болей ШВЛ на колькасьць насельніцтва – у ЗША ці ў Беларусі?
Дапамога валянтэраў
Наступная сэрыя падкасту — праз тыдзень. У ім пачуеце:
Як праходзілі дзяжурствы ў «чумным бараку»
Як змагаліся з панікай
Ковідная арыфмэтыка: 63 пацыенты за некалькі гадзінаў, зь іх 13 — адразу ў рэанімацыю, 9 сьмерцяў пацыэнтаў за паўтары тыдні
Якія перамогі матывуюць