Алеся Каролік з «Мовы Нанова»: Беларусы ў эміграцыі ахвотней цягнуцца да мовы продкаў


Беларусы, якія апынуліся ў незнаёмым атачэнні, у чужым моўным і культурным асяроддзі крыху інакш пачынаюць глядзець на сваю нацыянальную тоеснасць.

Хтосьці з нашых суразмоўцаў нядаўна сказаў, маўляў, невядома дзе зараз больш беларушчыны ў лукашэнкаўскай РБ, ці ў Варшаве, Вільні, Кіеве, Батумі і г.д. Уцякаючы ад пераследу з-за мяжу людзі пакавалі сабой не толькі рэчы першай неабходнасці, яны абавязкова сабой бралі Бацькаўшчыну. Мноства беларускіх ініцыятываў, якія нарадзіліся або перарадзіліся за мяжой, сведчыць менавіта пра гэта. Легендарная «Мова Нанова» нарадзілася нанова ў Варшаве, кажа варшаўская завадатарка моўных курсаў Алеся Каролік.

Сярод іншага мы пагутарылі пра тое, што беларусы, якія апынуліся ў незнаёмым атачэнні, у чужым моўным і культурным асяроддзі крыху інакш пачынаюць глядзець на сваю нацыянальную тоеснасць, культурную адметнасць. Як нядзіўна гэта прагучыць, менавіта тут, у Польшчы, беларусы з апошняй хвалі эміграцыі нярэдка адкрываюць для сябе беларускую мову працягвае.

Гутарку з Алесяй Каролік запісаў Эдуард Жолуд, слухайце аўдыё!

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё