«Бачыў першую гістэрыку пацыенткі». Прэм'ера падкасту доктара Мартава пра каранавірус у Беларусі


Прадстаўляем цыкль падкастаў доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.

Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў, былы загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі, адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году з доктарам не працягнулі кантракту, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне.

У Беларусі працягваецца чацьвёртая хваля каранавірусу. Паводле доктара Мартава, улады сустрэлі яе, як і першую, непадрыхтаванымі. Каб зразумець, чаму так адбываецца, трэба вярнуцца да таго, як усё пачыналася. Вясной 2020-га ў Віцебску мэдыкі першымі прынялі на сябе ўдар.

Пра што вы даведаецеся ў першым выпуску

Першыя пацыенты з Італіі
Неінфэкцыйныя стацыянары як асяродкі пашырэньня інфэкцыі
Прафэсія эпідэміёляга зьнікла ў Віцебску
Дзе грып, а дзе «карона»
Бяз сродкаў засьцярогі
Кашмары напярэдадні першага дня ў «чырвонай зоне»
Наступная сэрыя падкасту — праз тыдзень. У ім пачуеце:

Як Лукашэнка адрэагаваў на першую афіцыйную сьмерць ад каронавіруса ў Віцебску
Як пачалася паніка ў горадзе і чым скончыўся візіт міністра Караніка
Як мэдыкі масава хварэлі на COVID-19




Крыніца: Радыё Свабода