У «Кантэксце» — Таццяна Барысік: новы выпуск праграмы!
2021-09-28 20:51
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.
У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч гутараць з аўтаркай прозы, паэткай Таццянай Барысік.
Таццяна Барысік нарадзілася 18 жніўня 1977 г. у Магілёве. У 1999 г. скончыла Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова, факультэт дашкольнага выхавання. Удзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў “Дэбют”, а таксама ў з’ездзе маладых літаратараў у Іслачы ў 1999 г.
Аўтар самвыдатаўскага зборніка “Гаркну ў бліскучы мацюгальнік” (2003,
Асіповічы), кнігі прозы "Жанчына і леапард" (серыя СБП "Кнігарня
пісьменніка"). Вершы, фельетоны, нарысы, зацемкі і апавяданні
друкаваліся ў часопісах “Першацвет”, “ARCHE”, газетах "Наша Ніва”,
“Навінкі” ды інш., гучалі ў эфіры “Радыё Свабода”.