Corporis «Exercitia»: прэм'ера оперы, якую беларусы напісалі ў эміграцыі
2021-09-23 21:44
Еўрарадыё прадстаўляе прэм'еру эмайцыйнай оперы па-за гульнёй "Corporis Exercitia". "Corporis Exercitia" — вынік двухтыднёвай музычна-тэатральнай арт-тэрапеўтычнай рэзідэнцыі, якую заснаваў Сяржук Доўгушаў, і якая распавядае пра перажытыя за апошні год эмоцыі беларускіх музыкаў, спевакоў і акцёраў — удзельнікаў спектакля. Усе яны пацярпелі фізічна ці псіхалагічна ад беларускага рэжыму.
"Усё жыве асобна: рукі, ногі, сэрца, думкі, жывот. Прырода і музыка — гэта апора і аснова. Мы моцныя без зброі. Мы змагаемся не маўчаннем, а дзеяннямі і голасам", — кажуць пра твор яго стваральнікі.
Эмацыйная опера — гэта 19 чалавек, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь: 5 музыкаў, 2 оперныя спевакі, 10 прафесійных акцёраў і аматараў. Гэта пачуцці, якія перажылі і перажываюць цяпер беларусы. Гэта дыялог паміж сабой, сваімі эмоцыямі і пытаннем: што нам засталося, каб адчуваць?
Аўтар музыкі —
Вольга Падгайская. Аўтар лібрэта —
Юра Дзівакоў. Сцэнаграфія —
Таццяна Дзівакова.
Абмежаванне па ўзросце: 18+