Мова варожасці: хто насамрэч на ёй размаўляе ў Беларусі?
2021-09-20 22:28
Досвед Беларусі даказвае: усё ў гэтым свеце не такое, якім на першы погляд падаецца. Да прыкладу, можна паглядзець дзяржаўнае тэлебачанне ці пачытаць дзяржаўныя газеты (не кажу ўжо пра тг-каналы) і падумаць, што “мова варожасці” — гэта пра іх. Але акурат усё наадварот! Гэта “нячэсныя” незалежныя СМІ тую варожасць распальваюць, гэта яны ўсіх паліваюць брудам і пагражаюць павесіць, гэта яны… Карацей, усё па праграме “гэта не мы, а вы фашысты!”
Што сёння адбываецца ў інфармацыйнай прасторы Беларусі і ці сапраўды там ёсць “мова варожасці”? Чым небяспечная такая сітуацыя? Як на сітуацыю можа паўплываць Хельсінкская камісія ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае медыяэксперт і аналітык iSANS
Серж Харытонаў.