Сям'я журналістаў пасля адпачынку ў Грузіі ўжо не змагла вярнуцца ў Беларусь
2021-09-18 21:25
Падчас адпачынку сямʼі ў Грузіі да іх родных пачалі прыходзіць сілавікі, праводзілі ператрусы, памагатыя Лукашэнкі нават не пашкадавалі 82-гадовую бабулю нашай гераіні.
Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук – беларускія журналісты тэлеканалу «Белсат», якія яшчэ перад летнімі канікуламі працавалі ў Брэсце. Журналісты асвятлялі пратэсты, суды над мірнымі грамадзянамі, а таксама іншыя важныя грамадскія падзеі. Аднак палітычная сітуацыя ў Беларусі прымусіла іх да эміграцыі.
Падчас адпачынку сямʼі ў Грузіі да іх родных пачалі прыходзіць сілавікі, праводзілі ператрусы. Памагатыя Лукашэнкі нават не пашкадавалі 82-гадовую бабулю нашай гераіні. Пачаўся ціск праз адміністрацыю школы, дзе вучылася 13-гадовая дачка журналістаў. У выніку летні адпачынак у Грузіі перацёк у эміграцыю ў Польшчу, кажа Мілана.
Гісторыю сямʼі журналістаў, якая праз сваю прафесійную дзейнасць была вымушана пакінуць Беларусь, запісаў Яраслаў Іванюк.
эж