У Кобрыні ўлада распраўляецца з інвалідам


Нязгодных з захопам улады беларусаў судзяць, садзяць у турмы, абкладаюць вялікімі штрафамі, паліваюць хлуснёй і брудам праз СМІ.

У Кобрыні мясцовая ўлада распраўляецца з інвалідам 2 групы Аляксандрам Краўчуком які, на іх думку, асмеліўся падняць галаву і прыняў удзел у пратэстах. Тройчы судзілі, каралі, але Краўчук не перастаў змагацца за свае правы і дапамагаць іншым.

Актывіста сталі цкаваць праз тэлебачанне і мясцовую газету “Кобринский вестник”. Аўтары відэафільма “Виновный или пострадавший?” і артыкула ў раёнцы “Халявщик, ты, Саша” не саромеліся ў эпітэтах. А журналістка Ала Палекарпук паабяцала цэлую серыю артыкулаў пра Краўчука.

Кажа Аляксандр:

– Яны адпрацоўваюць сваю пахлёбку. Па момантах, дзе быў парушаны закон, у адносінах да мяне, канешне за гэта будуць адказваць па закону. Гэтыя моманты з адвакатамі я ўжо абмяркоўваў. А ў астатнім, хочуць, няхай пішуць. Галоўнае, каб гэта быў не некралог пра мяне. Ніхто не дазволіць напісаць, што ў Беларусі самыя нізкія пенсіі і заробкі, няхай пішуць хаця б тое, што гаспадары дазваляюць. Хаця літаратурная мова ў іх слабаватая, скаргі ў мяне больш таленавітыя і дзейсныя.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле.

Па словах Аляксандра Краўчука, нічога новага, як казаў іх настаўнік Гебельс, чым больш хлусні, тым больш веры.

Беларускае Радыё Рацыя


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя