Беларускія музыкі выпусцілі трэк пра дарослае дзяцінства — „Арэлі”


Спявачка LEAR і Уладзь Лепяшынскі прэзентуюць новую песню пад назвай „Арэлі” на словы паэта Віталя Рыжкова. Дарэчы, гэты верш у выглядзе мурала ўжо некалькі гадоў упрыгожвае сцяну ў цэнтры Магілёва.

Асаблівасць кліпа ў тым, што ілюстрацыі да яго ствараліся ў рэальным часе. 6 гадзін малявання ператварыліся ў 4 хвіліны відэа. Такі сімвалічны юнацкі максімалізм у падтрымку да тэксту песні.







Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя