Памідораў: самавызначэнне і адказнасць за зробленае перад краінай


У эфіры Еўрарадыё — музыка, шоўмен, фронтмен гурта Pamidor/Off Аляксандр Памідораў.

Нацыянальная ідэя — гэта не тое, што нацыя пра сябе думае, а тое, як нацыя будзе ўспрымацца з пункту гледжання Госпада праз вякі. Гэта добрае азначэнне нацыянальнай ідэі, і беларусы сёння маюць усе шанцы прайсці гэтым шляхам і не трапіць у пастку ідэалогіі, перакананы Аляксандр Памідораў.

Пра тое, чаму вельмі важна дамагчыся таго, каб Канстытуцыя працавала, а законы выконваліся, чым так небяспечная “пастка ідэалогіі” і ці здолеем мы прайсці гэтым шляхам, калі адрынем свае нацыянальныя каштоўнасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Памідоравым.




Крыніца: Еўрарадыё