Сто культурна-адукацыйных імпрэзаў ладзяцца з нагоды 230-годдзя прыняцця Канстытуцыі 3 траўня


«У чарговы раз установы культуры актыўна ўдзельнічаюць у святкаванні падзей, гэтак важных для польскай нацыянальнай ідэнтычнасці, як 230-ая гадавіна прыняцця Канстытуцыі 3 траўня». 

Калі рэвалюцыя калісьці адбудзецца, то вельмі важна, каб ён быў жывы і здаровы, у прыдатным для суду стане. Беларусі патрэбны свой Нюрнбэрг. Патрэбны суд над лукашызмам. Калі гэтага не адбудзецца, то ў наступнага, хто будзе пасьля яго, будзе вельмі вялікая спакуса пабудаваць свой лукашызм, але зь іншым прозьвішчам. Ці памятаеце вы, які ў нас вонкавы доўг? Вялікі. А скрадзеныя сям’ёй грошы таксама вялікія. Гэтыя грошы пажадана вярнуць у бюджэт Беларусі. Яны будуць ня лішнімі, з улікам таго жалю вартага стану эканомікі, да якога давёў краіну грамадзянін Лукашэнка.

Каля 100 мерапрыемстваў па ўсёй Польшчы, а таксама ў Літве і ва Украіне, праходзяць з нагоды святкаванне 230-годдзя прыняцця Канстытуцыі 3 траўня паведаміла Міністэрства культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту, пішуць на партале dzieje.pl. Мерапрыемствы будуць праводзіцца як стацыянарна, так і ў рэжыме анлайн.

Як паведамілі ў ведамстве, «Музей гісторыі Польшчы ў Варшаве і Інстытут гісторыі Літвы ў Вільні падрыхтавалі адкрытую выставу «Канстытуцыя 3 траўня», якая набліжае абставіны ўзнікнення першага ў Еўропе і другога ў свеце асноўнага закона. Выстава будзе прадстаўлена на польскай, літоўскай, украінскай і англійскай мовах. Афіцыйны вернісаж запланаваны на 3 траўня 2021 года ў Вільні. Пасля гэтага экспазіцыя будзе паказана ў многіх гарадах Літвы і Польшчы. У сваю чаргу, з 20 траўня выставу можна будзе паглядзець ва Украіне, у Кіеве», – гаворыцца ў паведамленні.

З іншых мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем 230-годдзя прыняцця Канстытуцыі 3 траўня? Міністэрства культуры Польшчы вылучыла, у прыватнасці, канцэрт аркестра літоўскай Нацыянальнай філармоніі, паказ поўнаметражнага дакументальнага фільма «3 траўня - гэта значыць сёння». Гэтыя мерапрыемствы пройдуць у Сеціве.

У спісе падзей, мы знаходзім таксама лекцыі, арганізаваныя Нацыянальным Музеем ва Уроцлаве, Музеем «Каралеўскія Лазенкі ў Варшаве», «Каралеўскім замкам у Варшаве», а таксама Дзяржаўным архівам у Калішы. У гэтых установах пройдуць анлайн-заняткі для сем'яў з дзецьмі, а таксама шматлікія выставы і паказы, якія будуць даступныя ўсім узроставым групам.

Віцэ-прэмʼер, міністр культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту Пётр Глінскі выказаў задавальненне з той прычыны, што «у чарговы раз установы культуры актыўна ўдзельнічаюць у святкаванні падзей, гэтак важных для польскай нацыянальнай ідэнтычнасці, як 230-ая гадавіна прыняцця Канстытуцыі 3 траўня. Шэраг выстаў, лекцый, канцэртаў і семінараў, якія праводзяцца па ўсёй краіне, арыентаваных на ўсе ўзроставыя групы, дазволяць годна адсвяткаваць гэты важны для ўсіх нас дзень. Дзякуючы мерапрыемствам, якія праводзяцца ў Сеціве, установы культуры могуць дасягнуць любога дома ў беспрэцэдэнтных маштабах, – лічыць польскі міністр культуры. Пра тое, як у Польшчы адзначаюць 230-ую гадавіну прыняцця Канстытуцыі 3 траўня, пісалі на партале dzije.pl.

эж


Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё