Душэўны анлайн канцэрт Піта Паўлава
2021-04-18 13:09
Днямі на нашым ютуб-канале адбыўся анлайн-канцэрт Піта Паўлава.
У душэўнай атмасферы прагучалі песні з самых розных праектаў, дзе быў задзейнічаны музыка. Глядзіце, як гэта было!
Тлумачыць, хто такі Піт Паўлаў, не выпадае — адзін з яскравейшых гітарыстаў айчыннага року, заснавальнік гуртоў GARADzKIJA, Pete-Paff, франтмэн гурта N.R.M., удзельнік гуртоў «Мроя» і Kriwi. Да таго ж Піт Паўлаў ледзь не адзіны беларускі музыка, хто выкладае гітару на беларускай мове на ўласным ютуб-канале.
Разабраць улюбёныя песні разам з майстрам можна
тут.