Павал Усаў: Агрэсія ў дачыненні да Польшчы сведчыць і пра немач Лукашэнкі


У аўторак Лукашэнка выплёскваў сваю нянавісць у бок Польшчы, палякаў, польскіх арганізацый у Беларусі.

Адносіны з Польшчай Лукашэнка назваў апошняй кропляй, якая перапоўніла чашу.

Палітолаг Павал Усаў кажа, што такая агрэсія сведчыць і пра немач Лукашэнкі.

-Гэта помста Польшчы за тое, што яна падтрымлівае шэраг апазіцыйных цэнтраў. Вайна супраць польскай меншасці перайшла ў вайну на дыпламатычным узроўні. Яе можна патлумачыць, хіба, жаданнем Лукашэнкі разарваць дыпламатычныя адносіны. У міжнародных стасунках гэта аб’яўленне «вайны». Канфрантацыя ў адносінах уводзіць усё больш нестабільнасці ў межах рэгіёну, што можа выкарыстаць Расія. Бачна, што польскае пытанне вельмі раздражняе Лукашэнку. Яго агрэсіўнае стаўленне да палякаў – гэта таксама праяўленне немачы. Бо насамрэч ён нічога не можа зрабіць з палітыкай, якую рэалізоўвае польскі ўрад. Хоць я не назваў бы яе настолькі актыўнай, як у 2011 годзе.

У далучаным гукавым файле слухайце каментар да планаў зачыніць частку беларускіх дыпламатычных пляцовак і да новага Кодэксу аб адукацыі.

Слухайце аўдыё

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё