- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наталля Трэніна і Таццяна Гацура-Яворская, арганізатаркі выставы «Машына дыхае, а я – не», затрыманыя, паведамляе тэлеграм-канал «TUT. by Политика».
Наталля Трэніна затрыманая на 72 гадзіны і, як паведаміў ейнай маці Таццяне прадстаўнік Следчага камітэту, яе трымаюць на Акрэсціна.
Наталля Трэніна – актывістка асветніцка-сацыяльнага грамадскага аб’яднання «Звяно». Яна адна з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я – не».
Таксама ў адным з менскіх ізалятараў утрымліваюць Таццяну Гацуру-Яворскую, але ейны муж Уладзімір Яворскі не мае дакладнай інфармацыі. Ён пацвердзіў, што ператрусы прайшлі ў кватэры і ў офісе грамадскага аб’яднання «Звяно», вынялі тэхніку.
5 красавіка ў другой палове дня Трэніна і Гацура-Яворская перасталі выходзіць на сувязь. Апроч арганізатарак выставы, паводле медыяў, 5 красавіка затрымалі і даставілі ў ізалятар на Акрэсціна актывістку «Звяна» Юлію Сяменчанку. Афіцыйныя прычыны затрымання не вядомыя.
Выстава «Машына дыхае, а я – не», прысвечаная гераізму медыкаў, адкрылася 30 сакавіка і мелася працаваць да 17 красавіка. Але ўжо 1 красавіка ў прастору наведаліся санстанцыя і МНС, якія знайшлі парушэнні і загадалі закрыць экспазіцыю.
АД, belsat.eu