«Залатыя праменні 25 сакавіка»: новая «Літаратурная Беларусь»
2021-04-05 16:07
Стаў даступны электронны варыянт новага выпуску "Літаратурнай Беларусі", нашага штомесячнага дадатку да газеты "Новы Час".
З мінулага месяца "Літаратурку" ужо немагчыма купіць у шапіках "Белсаюздруку", бо сетка разарвала дамову з газетай "Новы Час". Выпісвайце тыднёвік, пакуль ёсць такая мажлівасць!
У нумары:
ДЗЕНЬ ВОЛІ: успаміны Кастуся ЕЗАВІТАВА пра ўтварэнне і абвяшчэнне незалежнасці БНР
ТЭКСТЫ «Устаўных грамат» першай беларускай рэспублікі
ГРАМАДА: нізка вершаў сучаснага супраціву «Галасы Беларусі»
ЗГАДКІ: зацемкі Альжбеты КЕДА да 90-годдзя Аляксея ПЯТКЕВІЧА
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Васіля ЗУЁНКА «Адольваць шлях»
ЧЫТАЛЬНЯ: запісы Алеся САЧАНКІ «З тугой пра час»
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Андрэя ХАДАНОВІЧА «На беразе волі»
ПРОЗА: аповеды Сяргея ЦЕЛЕША
ПРОЗА: эцюды Яўгена БЯЛАСІНА
ФОРУМ: Віктар МАРЦІНОВІЧ – «Што такое свабода?»; Ціхан ЧАРНЯКЕВІЧ – «За што?..»; Зміцер КУЗМЕНКА – «У нас будзе шанец…»
ГУТАРКА: Наста КУДАСАВА – «Паэзія – гэта спосаб існавання» .....с. 12
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"