Як жыве лекарка Дар'я Чэхава, якая пісала праўду ў Twitter


Былая тэрапэўтка 10-й менскай лякарні Дар'я Чэхава на пачатку верасьня зьехала ў Латвію пасьля ціску сілавікоў.

Летась падчас першай хвалі каранавірусу яна лячыла пацыентаў з COVID-19. Увесь гэты час яна шмат пісала ў твітары пра рэальныя маштабы эпідэміі і праблемы, зь якімі сутыкаюцца медыкі.

У жніўні Дар’я пісала пра траўмы пацярпелых на пратэстах. Пасьля гэтага яны разам з мужам былі вымушаныя тэрмінова зьехаць зь Беларусі з-за перасьледу ўладаў.

Дар’я расказала Свабодзе, як склалася яе жыцьцё праз 7 месяцаў пасьля пераезду.




Крыніца: Радыё Свабода