Камітэт жанчын-пісьменніц Міжнароднага ПЭНа запрашае да ўдзелу ў паэтычнай сесіі
2021-03-06 17:53
У межах штогадовага паседжання камітэта жанчын-пісьменніц Міжнароднага ПЭНа (PEN International WWC) адбудзецца паэтычная сесія “Вызвалім слова: пашырэнне правоў і магчымасцяў жаночых галасоў”.Да ўдзелу ў чытаннях запрашаюцца пісьменніцы, кожнай удзельніцы будзе дадзена
3 хвіліны. Каб прыняць удзел неабходна:
Даслаць на адрас
judythhill@gmail.com твор (у дакуменце Word), з якім вы плануеце выступаць; назву вашага твора(ў); разліковы час чытання; вашу біяграфію (коратка, літаральна адзін сказ); ваш ПЭН-цэнтр. Заяўкі прымаюцца да
10 сакавіка.
Кожная аўтарка павінна будзе прысутнічаць на тэхнічнай і генеральнай рэпетыцыі. Таксама трэба мець надзейную інтэрнет-сувязь, для гэтага арганізатары просяць праверыць хуткасць злучэння на сайце
https://www.speedtest.net і даслаць скрыншот вынікаў разам з заяўкай.
Відэачытанне будзе размешчана на YouTube, то бок прымаючы ўдзел, вы даеце згоду на апублічванне гэтых матэрыялаў.
Чытанні пачнуцца
21 сакавіка а 19:30.
З любымі пытаннямі звяртайцеся на
info@pen-centre.by