Як мэдыя мяняюць Беларусь
2021-03-05 16:57
Як зьмяніліся камунікацыйныя перавагі беларусаў за апошні год? Наколькі падобныя працэсы адбываюцца ў іншых краінах, у прыватнасьці, у Расеі і ва Ўкраіне? Што чаму папярэднічае — зьмены ў грамадзтве ці зьмены ў камунікацыях?
Абмяркоўваюць мэдыяэкспэрты: з Беларусі — Павал Быкоўскі, з ЗША — Васілій Гатаў.
Быкоўскі
У 2020 годзе беларусы сталі шукаць інфармацыю
Першым імпульсам была пандэмія, пра якую БТ казала, што гэта «псыхоз»
Другая рэвалюцыя ў камунікацыях у Беларусі адбылася ў жніўні, калі на 3 дні амаль адключылі інтэрнэт і тады многія «падселі» на Тэлеграм
У Беларусі ў 2020 годзе быў зварот да больш шырокай, чым звычайна, аўдыторыі і гэтая аўдыторыя была расейскамоўная
Была павага да беларускай мовы з боку ўдзельнікаў пратэстаў, але гэта была павага неафітаў
Беларуская мова была маркерам пратэсту
Матэрыялы «Нашай нівы», Радыё Свабода, Белсату даволі шырока распаўсюджваліся
Нават расейскія журналісты навучыліся чытаць падводкі да відэа беларускамоўных СМІ
Беларускі пратэст, у адрозьненьні ад украінскага, ня быў скіраваны супраць Расеі, і многія расейцы ставіліся да гэтага з разуменьнем
Зь іншага боку, я бачыў у многіх расейскіх СМІ ўкраінскія «акуляры», празь якія яны глядзелі на падзеі ў Беларусі
Цяпер трафік вяртаецца на той узровень, якім ён быў да жніўня мінулага году
Тэлеграм у Беларусі летась вырас на 40%, пры гэтым Viber застаўся на першым месцы
Пэўная стома ад палітыкі ўжо заўважальная ў мэдыя-спажываньні
Гатаў
Мы бачым істотны рост беларускага коду ў нататніках Тэлеграма
Асабліва сур’ёзным гэты працэс стаў улетку летась, яшчэ да выбараў у Беларусі
У Тэлеграма ёсьць асаблівасьці, ён ствараўся з разьлікам, што давядзецца пераадольваць блякіроўкі
У Іране ўсяляк спрабуюць абмежаваць Тэлеграм
Павал Дураў прыдумаў шмат хітрасьцяў, з-за якіх аўтарытарным рэжымам складана яго абмяжоўваць
Нешта падобнае таму, што адбывалася ў камунікацыях у Беларусі ў 2020 годзе, было ў Тунісе і ў Егіпце
У Эгіпце мэнэджэр філіі Гуглу напісаў наладу на кампутар ці тэлефон, якая дазваляла распаўсюджваць паведамленьне на ўсе свае кантакты
Нават пры заблякаваным Твітары ты мог распаўсюджваць паведамленьні праз СМС
Гэта і сабрала гіганцкія натоўпы на плошчы Тахрыр, якія зрынулі Мубарака
На кожны складаны вінт знойдзецца адпаведная адвёртка
Падчас украінскага Майдану расейскія СМІ вельмі часта і жорстка зьдзекаваліся з украінскай мовы, падчас беларускіх пратэстаў з боку расейскіх СМІ гэтага не было
Я ня бачу апошнім часам істотных зьменаў ва ўкраінскай мэдыйнай прасторы, нягледзячы на высокі ўзровень свабоды слова
Такога мэдыя-выбуху, як у Беларусі, ва Ўкраіне ў 2020 не было
У Беларусі летам 2020 году ўзьнікла нацыянальнае мэдыя — канал НЕХТА, несувымернае ні з адным да таго існым
Расея прайшла падобныя мэдыйныя фэномэны яшчэ 10 гадоў таму
Масква ўсё асвойвае першай
У Расеі рэзка пашырыўся грамадзянскі актывізм пры дапамозе Тэлеграма, у гэтым ёсьць пэўнае падабенства з тым, што адбылося і адбываецца ў Беларусі, а можа ў нечым было і натхнёна беларускім досьведам