Алесь Краўцэвіч: Інстынкт улады – гэта вельмі прымітыўны інстынкт


“Інстынкт улады – гэта вельмі прымітыўны інстынкт”.

Гарадзенскі гісторык Алесь Краўцэвіч праводзіць паралель паміж манархіямі мінулых стагоддзяў і сённяшняй прэзідэнцкай манархіяй Беларусі:

– Калі не было выразнага закона аб пераемнасці трона, заўсёды былі войны. Брат ішоў на брата, сын забіваў бацьку. Інстынкт улады. Вельмі прымітыўны інстынкт, яго перарасці – вялікая духоўная праца. Лічу, што сённяшняя сітуацыя, якая стварылася, не ад вялікага розуму створаная, але гэта ўжо паралель з Сярэднявеччам не можа быць. Таму што ў Сярэднявеччы гэтыя паўстанні сялянскія былі вельмі лакальныя. Наша рэвалюцыя, гэта рэвалюцыя ХХІ стагоддзя. Зусім новая. Узор для ўсяго свету.

Алесь Краўцэвіч – гісторык, пісьменнік, які даследуе беларускае Сярэднявечча, палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар і вядучы перадач “Загадкі беларускай гісторыі” на тэлеканале „Белсат”, „Спакон вякоў” на Беларускім Радыё Рацыя.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя