PEN America асуджае міліцэйскія напады на актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў у Беларусі


PEN America асуджае несправядлівыя напады на журналістаў і актывістаў і заклікае ўрад Беларусі спыніць жорсткія замахі на фундаментальныя правы свайго народа.

    “Гэтыя ператрусы і затрыманні з’яўляюцца шакуючай эскалацыяй працяглага пераследу беларускім урадам правоў чалавека і сведчаць аб поўнай зняваге ўладамі свабоды прэсы, свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў”,

– гаворыць Паліна Садоўская, дырэктар праграмы PEN America па Еўразіі.

    “Журналісты і праваабаронцы падвяргаюцца пераследам за выкананне сваёй працы, якую ўрад, відавочна, разглядае як пагрозу. Міжнародная супольнасць павінна працягваць надаваць увагу злоўжыванням, якія маюць месца ў Беларусі, і падтрымліваць тых, хто ідзе на вялікую рызыку, каб задакументаваць і падзяліцца інфармацыяй аб сталых замахах урада на правы чалавека”.

Нагадаем, што нядаўна Сябры Кангрэсу далучыліся да PEN America у відэазваротах, каб разам адзначыць Дзень салідарнасці з беларускім народам.

Пабачыць арыгінал звароту PEN America можна па спасылцы.
Крыніца: Беларускі ПЭН-цэнтр