Анджэй Пачобут: Фізічна не хапае консулаў


У пачатку 2021 году Польшча прыняла пастанову пра тое, што нацыянальныя візы будуць бясплатнымі для беларусаў да канца 2022 году.

На думку сябра рады незалежнага Саюзу палякаў ў Беларусі Анджэя Пачобута, – гэта добрая навіна:

– Канешне, добрая навіна, таму што гэта ўтрымоўваецца той статус-кво, да якога беларусы прызвычаіліся ад 2015 года. А з другога боку, сітуацыя вельмі складаная тым, што мала консулаў. Магчымасці кансулятаў вельмі абмежаваныя.

Зарэгістравацца праз сайт на нацыянальную візу ў Гародні вельмі цяжка – зараз даты рэгістрацыі выдаюцца ўжо на канец лютага – пачатак сакавіка 2021 году. Па неафіцыйнай інфармацыі, візамі ў Генеральным консульстве Польшчы ў Гародні зараз займаецца адзін консул – астатнія хварэюць на каронавірус.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя