Уладзімір Арлоў: Гэта проста нечуванае беззаконне


У Беларусі склалася сітуацыя, калі прававая база краіны практычна перастала дзейнічаць.

“Сёння немагчыма абараніць свае грамадзянскія правы праз суд, немагчыма давесці суду, што сведкі-міліцыянты хлусяць, немагчыма нічога зрабіць, калі цябе судзяць за акцыю пратэсту, на якой ты нават не быў,” – кажа пісьменнік Уладзімір Арлоў.

– Цяпер не дзейнічаюць не проста пісаныя законы, не дзейнічаюць маральныя законы, элементарныя маральныя нормы – не біць ляжачага, не біць жанчыну ў гэтым супрацьстаянні Дабра і Зла. Супрацьстаянні, якое мы зноў і зноў бачым на беларускіх вуліцах.

У выпадку, калі сілавыя структуры здзяйсняюць забойства пратэстоўцаў, вінаватыя ні толькі не нясуць пакарання, пракуратура нават не заводзіць крымінальную справу. “Гэта проста нечуванае беззаконне”, – кажа Уладзімір Арлоў.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя