- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У клетцы вучоныя разглядзелі ўжо кожны закамарачак. Атам раздрабілі на асноўныя часткі, вават іх замералі і зважылі. Адкрылі дзіўную культуру шумераў. Раскапалі магутную Трою, шматпакутную Пампею. Расшыфравалі таямнічы тэкст майя. Здабылі з марскога бяздоння, паставілі пад акапы нават судны вікінгаў. Нарэшце дайшла чарга да «раскопак» у музыцы. Узяліся вучоныя расшыфроўваць старажытную нотную грамату («крукі») ды ахнулі. Выяўляецца, царкоўны хор калісьці культавыя творы выконваў рэчытатывам і аднатонна. Гэта шмат гаворыць аб тых выканаўцах. Спосаб мыслення ў іх быў яшчэ ў якойсьці дзіцячай стадыі. I малыя, калі спяваюць самастойна, цягнуць ва унісон. (фрагмэнт)