Не скарылася перад выпрабаваннем і па-новаму ўспрыняла жыццё
2025-01-09 21:47
Кацярына Ваданосава – беларуская спявачка, паэтка, музыкантка і рэканструктарка традыцыйных і гістарычных беларускіх строяў і тэкстыльных тэхнік. Таленавітая асоба, якая мужна ўспрыняла сваю цяжкую хваробу, не скарылася перад выпрабаваннем і па-новаму ўспрыняла сваё жыццё.
Гаворыць Кацярына Ваданосава:
– Я калі захварэла на анкалогію, мне стала відавочна і зразумела, што жыццё вельмі кароткае і мае канец. І гэты канец можа наступіць сёння-заўтра – мы не ведаем, калі ён прыйдзе. І я стала разважаць над тым, як зрабіць так, калі гэты канец мяне напаткае адносна хутка, каб не было шкада, каб не было сорамна. Што мне сабе самой трэба зрабіць, каб на гэтыя экзістэнцыйныя нейкія пытанні адказаць і вырашыць гэтыя праблемы.
Асабісты ўнёсак Кацярыны Ваданосавай – беларускія гістарычныя строі, якія Кацярына рабіла і робіць сваімі рукамі да драбнюткіх дэталяў, – гэта неацэнны ўклад у беларускую культуру. І цяпер работы Кацярыны бачаць і ў Польшчы на выставе «Строі».
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле.
Беларускае Радыё Рацыя