- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Навумчык - нарадзіўся 15 сьнежня 1961 году ў Паставах (Віцебская вобласьць). Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, уваходзіў у склад парлямэнцкай апазыцыі БНФ. З 1996 – у палітычнай эміграцыі. Аўтар шэрагу кніг на тэму найноўшай гісторыі Беларусі, ляўрэат літаратурнай прэміі Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтру.
Год як няма з намі Васіля Быкава. Яшчэ выходзяць часопісы з падрыхтаванымі ім да друку творамі. Яшчэ ўсё шлюць яму з далёкіх краёў лісты расчуленыя чытачы. Яшчэ ў пісьменніцкіх даведніках не паспелі пасля ягонага прозвішча закрыць чорную дужку з датаю смерці. Але ўжо не ўсміхнуцца пры сустрэчы яго добрыя... Болей »
У нумары: стэнаграма круглага стала, прысьвечанага прэзыдэнцкім выбарам 2006 г., аналітыка Віталя Сіліцкага "Палітычная кухня прэзыдэнцкіх выбараў", кніга Сяргея Навумчыка "Сем гадоў Адраджэньня. Фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988–1995)", гутарка з Анатолем Кудраўцом ("Ня вечна беларускую... Болей »