be
pdf

Навіны для Беларусі 12

Кампанія за зніжэнне кошту Шэнгенскіх віз для грамадзян Беларусі Кампанія, распачатая еўрапейскімі дэпутатамі Генавефай Грабоўскай (Польшча), Юстасам Палецкісам (Літва) і Ханэсам Свобадам (Аўстрыя) пад лозунгам “Say YES to Cheaper Visas for Belarusians” (“Скажы “ТАК” таннейшым візам для беларусаў”), была актыўна падтрымана “Офісам за дэмакратычную Беларусь” у Бруселі. На 13 сакавіка было сабрана 118 подпісаў сяброў ЕП пад Дэкларацыяй № 12, якая прапануе знізіць кошт Шэнгенскіх віз для беларускіх грамадзян. Калі подпісаў будзе больш за 391, дэкларацыя накіруецца для разгляду ў Раду Еўразвязу і Еўракамісію. Наша арганізацыя зладзіла збор подпісаў у падтрымку кампаніі сярод беларускіх НДА, палітычных партый і медыя асацыяцый. Падчас парламенцкіх сесій ў Страсбуры, што праходзілі 18-21 лютага, а таксама 10-14 сакавіка супрацоўнікі Офіса інфармавалі еўрадэпутатаў пра высокія кошты Шэнгенскіх віз для беларусаў і складаную працэдуру іх атрымання.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Office for a Democratic Belarus
  • Месца выхаду: Brussels
  • Дата выхаду: 2008-03-30
  • Выдавец: Office for a Democratic Belarus
  • Copyright: © 2007 by Office for a Democratic Belarus
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://www.democraticbelarus.eu Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Office for a Democratic Belarus
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org