- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусь да і пасля Чарнобыля: «Радыеэкалогія: дэмаграфічныя і медыцынскія аспекты» Наступствы аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі чалавецтва адчувае і сёння, не зважаючы на тое, што прамінула больш як 20 гадоў ад выбуху. Чарнобыльская катастрофа ўзняла шмат пытанняў, і найперш – што будзе з людзьмі, якія сутыкаюцца з уздзеяннем радыяцыі, жывучы на забруджаных тэрыторыях? Ад гэтага залежыць будучыня не толькі гэтых людзей, але і ўсяго чалавецтва, якое штодзённа сутыкаецца з дзеяннем радыяцыі. Гэты артыкул мае на мэце дэманстрацыю шырокаму грамадству мала вядомых ці, магчыма, наўмысна прыхаваных доказаў узаемадзеяння вялікай колькасці людзей з радыеактыўнымі агентамі і медыцынскімі наступствамі гэтай з’явы. Дзякуючыгэтаму матэрыялу робіцца зразумелым цяперашні стан здароўя насельніцтва еўрапейскай часткі былога СССР.