be
pdf

Нацыянальныя пытанні

Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

У зборнік уключаны даклады пра фармаваньне і развіцьцё нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў, прачытаныя на ІІІ Міжнародным кангрэсе беларусістаў, на якім разглядаліся пытаньні этнагенэзу, самабытнасьці, стэрэатыпаў, мэнталітэту, дзяржаўнасьці, міждзяржаўных адносін. У асобны раздзел выдзеленыя матэрыялы пра нацыянальныя супольнасьці Беларусі. Абуджэньне нацыянальнай самасьвядомасьці вельмі востра ставіць пытаньне аб неабходнасьці глыбокага вывучэньня культурнай спадчыны народа. Яна не зьяўляецца чымсьці застылым і абмежаваным толькі ўнутраным патэнцыялам. Кожная нацыянальная культура – гэта сынтэз лепшых дасягненьняў усіх нацыянальных культур. Духоўныя асновы нацыянальнай самасьвядомасьці ўключаюць у сябе як уласную культурную спадчыну кожнай нацыі ў якасьці крыніцы іх далейшага развіцьця, так і духоўныя каштоўнасьці народаў сьвету, культурны абмен паміж нацыямі як фактар фармаваньня і разьвіцьця нацыянальных культураў. Працэсы глябалізацыі нясуць у сабе як развіцьцё, так і сур'ёзныя пагрозы. Аднак не толькі не адмяняюць, але нават і падвышаюць ролю нацыянальных дзяржаў, як і тэндэнцыі да іх фармаваньня там, дзе раней яны былі немагчымыя. Больш за тое, нацыянальнай дзяржаве не праглядаецца альтэрнатывы. Уведзеная ў сучасны кантэкст, беларуская нацыянальная ідэя дазваляе як зьняць супярэчнасьці ў асяродку дэмакратычнай эліты, так і стаць прывабнай для большасці насельніцтва. Здымаюцца супярэчнасьці паміж лібэральнай і сацыял-дэмакратычнай канэпцыямі рэформаў, паміж расейскамоўнай і беларускамоўнай час

Выдаўцы і выдавецтвы: Грамадскае аб'яднанне "Міжнародная асацыяцыя беларусістаў", Нацыянальны Навукова-асветніцкі цэнтр імя Ф. Скарыны
Выдавецкая сэрыя: Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 22
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2001
  • Рэдактар: Дубянецкі Станіслаў
  • Выдавец: Грамадскае аб'яднанне "Міжнародная асацыяцыя беларусістаў", Нацыянальны Навукова-асветніцкі цэнтр імя Ф. Скарыны
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларускі Кнігазбор
  • ISBN: 985-6638-36-4
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Культура, Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва
  • Copyright: © 2001 by Калектыў аўтараў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: MiOKB — 8538, 10125
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org