Наталля Арцёменка: не перашкаджайце нам рабіць сваё — ідэя, з якой жыву
2024-12-11 21:18
У эфіры Еўрарадыё — спецыялістка ў галіне кіравання і арганізацыі, былая прадстаўніца рэктара Uczelni Łazarskiego ў Варшаве, адна з заснавальніц Згуртавання беларускіх студэнтаў у Гомелі, заснавальніца скаўцкай суполкі “Беларускі выведнік” Наталля Арцёменка.
Беларусы — цалкам унікальная нацыя, і мы можам для пабудовы сваёй краіны, свайго жыцця зрабіць усё самі. Нам не трэба нейкай вялізнай адміністрацыйнай ці бюракратычнай надбудовы над намі, каб нешта працавала, — мы самі зробім усё неабходнае, калі толькі зможам вярнуць сабе краіну. І некалі мы гэтага даможамся і вернем яе сабе, перакананая Наталля Арцёменка.
Пра тое, чаму нам важна будаваць і захоўваць сувязі паміж сабой, дзе б мы ні знаходзіліся, ці падобная моўная сітуацыя ў беларусаў і ірландцаў і як вярнуць сабе краіну, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з
Наталляй Арцёменка.