- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Восень летась выдалася на дзіва цёплай. Ужо лістапад, а снегам і не патыхае. Не бяда, што дрэвы стаяць голыя, а заміж снежных гурбаў — дываны з апалага лісця, затое цёпла — +11 на тэрмометры. Гэта і добра для тых, хто любіць гуляць да позняй ночы, пацалунак не замярзае, бы вада ў студні, дый словы не злятаюць з-пад носа саплівымі ледзяшамі і не разбіваюцца на шматлікія шарыкі аб брук. Наадварот, пацалункі прыляпляюцца да вуснаў жуйкамі, а словы чуюцца суцэльнымі арыямі і рассыпаюцца перхаццю на вушы наіўных дзяўчатак, якіх і дубцом дамоў не загоніш, таму што канікулы ў школе і хочацца за тыдзень нагуляцца. Здавалася, што людзей пабольшала з аб’яўленага дня канікул, падлеткі сустракаліся літаральна паўсюль. Вось і дзве дзяўчынкі чатырнаццаці гадоў ехалі са мной разам апошняй электрычкай на Стоўбцы. Я не заўважыў, калі яны падселі. Бо закімарыў, а вочы расплюшчыў, як пачуў іх галасы. Яны размаўлялі пра спявачку Земфіру. Адна дзяўчынка сядзела побач са мной, другая — насупраць. Абедзве былі бландзінкамі з яшчэ чыстым без слядоў пераходнага ўзросту на твары ўспрыняццем свету, і мне раптам захацелася забрудзіць іх свет, апляваць і растаптаць нагамі, як клумбу з прыгожымі кветкамі. Нібы прачытаўшы мае думкі і напалохаўшыся імі, дзяўчына, што насупраць, прапанавала той, што сядзела побач са мной, перасесці да яе. Я сціснуў кулакі, загадваючы ў думках застацца ёй на месцы. Дзяўчына не зварухнулася. Я выцер рукавом кропелькі поту з ілба, а затым рука мая раптам лягла на ейную джынсавую каленку. (фрагмент)