- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
бірацца на беларускамоўныя малітоўныя сустрэчы ў капліцы каля Сьвята-Пакроўскага манастыра, помніка архітэктуры 18 стагодзьдзя. Першая сустрэча адбудзецца на сьвята Пакравоў Божай Маці. Праводзіць паўнавартасныя беларускамоўныя службы ў Сьвята-Пакроўскім храме на сёньняшні дзень немагчыма – у мясцовага прыходу няма ўласнага сьвятара, і ўвогуле ў Воршы праблематычна знайсьці праваслаўнага сьвятара, які пагадзіўся б правесьці набажэнства па-беларуску. Але актывісты спадзяюцца, што іхную прапанову пачуе беларускае сьвятарства, і з часам ахвотныя знойдуцца – каб калі не пераехаць у Воршу, дык прыяжджаць да беларускамоўных вернікаў хаця б час ад часу. Таму папярэдне манахіня Данііла прапанавала праводзіць беларускамоўныя супольныя малітвы і духоўныя сустрэчы – тое, што можа адбывацца і без запрашэньня сьвятара.