- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цырымонія адкрыцця XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў прайшла на кітайскім Нацыянальным стадыёне вядомым пад назвай "Птушынае гняздо". Арганізатары падрыхтавалі ўнікальнае шоў, якое аб'яднала сучасныя тэхналогіі і гістарычныя традыцыі Кітая. Лейтматывам цырымоніі адкрыцця стаў дэвіз Алімпійскіх гульняў у Пекіне "Разам дзеля агульнай будучыні". Галоўная частка цырымоніі адкрыцця - парад атлетаў заняў больш за гадзіну. Па "птушыным гняздзе" прайшла 91 нацыянальная каманда. Беларуская каманда выйшла на стадыён пад сімвалічным нумарам - 22. Сцяг на цырымоніі адкрыцця пранеслі канькабежцы Ігнат Галавацюк і Ганна Ніфантава. - Для нас вялікі гонар несці наш дзяржаўны сцяг на цырымоніі адкрыцця Гульняў у Пекіне, - адзначылі перад цырымоніяй Ганна і Ігнат. Пасля параду спартсменаў арганізатары яшчэ раз нагадалі ўсім, як важна быць разам. Некалькі дзясяткаў сняжынак утварылі кольца на фоне алімпійскіх кольцаў. Затым гэтае кольца пераўтварылася ў адзіную сняжынку. Гэтая сцэна сімвалізуе індывідуальнасць кожнага спартсмена, як вядома, у свеце няма аднолькавых сняжынак. Затым гэтая сняжынка прызямлілася ў самым цэнтры стадыёна. На яе фоне віталі ўдзельнікаў Алімпіяды афіцыйныя асобы.