be
pdf

Наша слова.pdf 182 / 2025

28 стобальных вынікаў атрымана лідскімі выпускнікамі па выніках удзелу ў цэнтралізаваных іспытах у 2025 годзе! Гэта на 9 больш, чым у 2024 годзе! 13 максімальных балаў у нашых дзяцей па рускай мове, 5 - па матэматыцы, 4 - па біялогіі, 3 - па беларускай мове, 2 - па грамадазнаўстве, 1 - па ангельскай мове. Лідарам па колькасці абсалютных вынікаў сёлета стаў ліцэй: 7. 5 максімальных балаў у скарбонцы ў лідскіх гімназістаў, 4 - у выпускнікоў СШ 9 г. Ліды імя А.В. Нічыпорчыка, 3 - у навучэнцаў СШ 8 г. Ліды імя В.Ф. Казакова, па 2 абсалютныя вынікі - у навучэнцаў СШ 15 г. Ліды і Бярозаўскай СШ 3, па адным - у выпускнікоў СШ 1 г. Ліды, СШ 10 г. Ліды імя А.А. Клімко, СШ 16 г. Ліды імя П.М. Машэрава, СШ 17 г. Ліды, а таксама ў выпускнікоў Ганчарскай сярэдняй школы Лідскага раёна. Два выпускнікі сталі ўладальнікамі стобальных сертыфікатаў адразу па двух прадметах ЦЭ! Сярод іх: Янель Зміцер, выпускнік СШ 8 г. Ліды імя В.Ф. Казакова; Забела Паліна, выпускніца СШ 9 г. Ліды імя А.В. Нічыпорчыка. Дзве лідскія выпускніцы набралі 400 балаў з 400 магчымых - па тры стобальныя сертыфікаты на ЦЭ і ЦТ плюс 100 балаў за атэстат. Такога выніку змагла дамагчыся выпускніца гімназіі 1 г. Ліды Парфенчык Ульяна! Нагадаем, на ЦЭ Ульянай атрыманы абсалютныя вынікі па грамадазнаўстве і рускай мове. І яшчэ адна радасная навіна: навучэнка стала ўладальнікам стобальнага сертыфіката і па ангельскай мове.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2025-06-25
  • Copyright: © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org