- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
5 чэрвеня ў Полацку прайшлі ўрачыстасці, прымеркаваныя да 900-годдзя з дня заснавання Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра. Ва ўрачыстасцях у Полацку прынялі ўдзел тысячы паломнікаў, святароў, ігуменняў манастыроў Беларусі і Расіі, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, грамадскіх аб'яднанняў. Урачыстасці пачаліся раніцай з Боскай літургіі ў Сафійскім саборы. Пасля яе адбылася традыцыйны хрэсны ход па вуліцах Полацка, які нядаўна адзначыў 1163 гады з дня заснавання. Калона паломнікаў і прыхаджан прайшла да сцен манастыра і далучылася да святочнага богаслужэння. У Крыжаўзвіжанскім саборы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў Боскую літургію ў саслужэнні Мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, архіпастыраў і духавенства. Перад сустрэчай прадстаяцеля РПЦ Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі падзяліўся з журналістамі, што полацкі манастыр з'яўляецца важнай часткай гісторыі і сучаснасці Беларусі. - Ён стаў некаторым арыенцірам і ўзорам. На яго спрадвеку арыентаваліся іншыя манастыры, - адзначыў мітрапаліт Веніямін. - Прыклад прападобнай Ефрасінні натхняльны, гэта ўзор жыцця манаскіх грамад, ігуменскага служэння, духоўнага жыцця. Гэта прыклад на ўсе часы і для ўсіх народаў.