- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сумесны праект "Урок у музеі", падпісаны паміж Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь працягвае сваю дзейнасць. У Доме Валянціна Таўлая для вучняў 4 А класа, сярэдняй школы № 15 г. Ліды тут была абмеркавана тэма ўрока: Пятрусь Броўка "А ты хоць дрэўца пасадзіў?" Урок быў праведзены ў выставачнай зале "Час прывёў на Пар-нас", дзе прадстаўлены матэрыялы пра лідскіх творцаў мастацкага слова. Дзеці з задавальненнем адказалі на пытанні на-стаўніка, па чарзе зачыталі радкі з верша, абмеркавалі гэты твор. Другая частка ўрока была задзейнічана наву-ковым супрацоўнікам Дома-музея, які віртуальна правёў экскурсію па літаратурным музеі Петруся Броўкі, што знаходзіцца ў сталіцы Беларусі - горадзе Менску і з'яў-ляецца філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. З вуснаў супрацоўніка музея вучні даведаліся пра прыезд Петруся Броўкі ў Ліду ў савецкі час. Наведалі яны і мемарыяльны пакой паэта Валянціна Таўлая.