- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У літаратурны музей завіталі выхаванцы дзіцячага садка № 22 г. Ліды. Яны наведалі экспазіцыю "Брукаванае слова", прысвечаную дзіцячаму паэту Петрусю Граніту, разам з экскурсаводам пачыталі яго верш "Зайчыкаў хлеб". Дзеці даведаліся пра дзяцінства Валянціна Таўлая, якое прабегла і праз вулачкі горада Ліда яшчэ ў далёкіх 1921-1923 гадах. З вуснаў экскурсавода яны пачулі верш "Верабейкі", напісаны ў 7-гадовым узросце хлопчыкам Валянцінам, калі вучыўся ў лідскай школе, якая знахо-дзілася каля Лідскага замка. На экспазіцыі "Час прывёў на Парнас", дзе акрамя матэрыялаў, змяшчаюцца і кнігі лідскіх пісьменнікаў, дзеці пачулі кароткі экскурс пра гісторыю паяўлення кнігі ў старажытнасці. З задавальненнем дзеці паспрабавалі папісаць гусіным пяром. Цікавым заняткам для іх стаў выраб з паперы ў тэхніцы арыгамі вераб'я - сімвала Дома Валянціна Таўлая.