- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Час прывёў на Парнас" - пад такой назвай пачала працу экспазіцыя ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея. Лідчына - край таленавіты, які стаў калыскай шматлікіх пісьменнікаў. Менавіта да Дня беларускага пісьменства, якое адбудзецца ў горадзе Лідзе, Дом Валянціна Таўлая і разгарнуў экспазіцыю. Яе асновай служаць гадзіннікі з калекцыі музея і перададзеныя на часовае захоўванне ад лідскіх пісьменнікаў. Любы гадзіннік - гэта сведка розных падзей, якія натхняюць на нараджэнне і напісанне твораў. Так ці інакш, падзеі застаюцца ў гісторыі, а Час ідзе. Застаецца і напісанае тым ці іншым пісьменнікам. Некаторых творцаў ужо не стала, а іх праца засталася пад кніжнай вокладкай. Яны як рака Часу, пракладаюць свой шлях і далучаюць да сябе прытокі, якія імкліва нясуць жыватворныя воды, напоўненыя мілагучным спеўным словам, і такім чынам літаратура не спыняе свой рух. Ці зойме месца ў гісторыі гэты пісьменнік? Пакажа Час. А Час прывядзе на Парнас! На экспазіцыі прадстаўлены і кнігі, асабістыя рэчы, рукапісы, архіўныя матэрыялы пра лідскіх творцаў мастацкага слова. Акрамя гэтага, можна даведацца як вызначалі Час нашы продкі, якія цікавосткі прымяняліся пры абуджэнні чалавека і г.д. З экспазіцыяй ужо пазнаёміліся лідскія пісьменнікі. А Вы? Тады Вам да нас, у Дом Валянціна Таўлая, што па вуліцы Замкавая, 7, побач з Лідскім замкам!!!